Падтрымай ВЯСНУ
Ваша дапамога – гэта не толькі падтрымка нашай дзейнасці, але і праява салідарнасці і надзеі на дэмакратычную будучыню Беларусі.
Пра «Вясну»
З 1996 года каманда Праваабарончага цэнтра «Вясна» абараняе правы чалавека ў Беларусі. Мы падтрымліваем палітвязняў і іх сем’і, дакументуем рэпрэсіі, змагаемся за свабоду і годнасць усіх без выключэння, вучым правам чалавека і вучымся самі.
За амаль 30 гадоў працы «Вясна» стала сімвалам салідарнасці і супраціву несправядлівасці. Наша каманда ведае цану гэтай барацьбы: многія з нашых калег сутыкаліся з пераследам, арыштамі і катаваннямі, былі вымушаныя пакінуць Радзіму.
Чацвёра праваабаронцаў застаюцца за кратамі: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч і Марфа Рабкова.
Ваша дапамога — гэта не толькі падтрымка нашай дзейнасці, але і праява салідарнасці і надзеі на дэмакратычную будучыню Беларусі.