Падтрымай ВЯСНУ
Ваша дапамога – гэта не толькі падтрымка нашай дзейнасці, але і праява салідарнасці і надзеі на дэмакратычную будучыню Беларусі.
Пра «Вясну»
З 1996 года каманда Праваабарончага цэнтра «Вясна» абараняе правы чалавека ў Беларусі. Мы падтрымліваем палітвязняў і іх сем’і, дакументуем рэпрэсіі, змагаемся за свабоду і годнасць усіх без выключэння, вучым правам чалавека і вучымся самі.
За гады працы «Вясна» стала сімвалам салідарнасці і супраціву несправядлівасці. Наша каманда ведае цану гэтай барацьбы: многія з нашых калег і каляжанак сутыкаліся з пераследам, арыштамі, зняволеннем і катаваннямі, былі вымушаныя пакінуць Радзіму.
У 2026 годзе «Вясна» адзначае 30-годдзе. Мы будзем радыя любому вашаму ўнёску ў нашую справу на шляху да дэмакратыі ў Беларусі.
Ваша дапамога — гэта не толькі падтрымка нашай дзейнасці, але і праява салідарнасці і надзеі на дэмакратычную будучыню Беларусі.